Польскі суд вынес пакараньне расейскаму пілёту
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.04.2018 13:02
Мужчына парушыў зачыненую паветраную прастору Польшчы.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Да пазбаўленьня волі на паўгоду ўмоўна прыгаварыў радамскі суд расейскага пілёта, абвінавачанага ў парушэньні зачыненай польскай паветранай прасторы. Інцыдэнт адбыўся падчас Сусьветных дзён моладзі. Расеец таксама павінен заплаціць амаль 3 тысячы даляраў штрафу.
Пілёт быў удзельнікам Чэмпіянату сьвету ў авіяакрабатыцы ў Радаме. У Польшчу ён прыляцеў з Чэхіі. Мужчына тлумачыў, што ня ведаў пра візыт Папы рымскага і зачыненую паветраную прастору.
Судзьдзя не паверыў гэтым тлумачэньням. Паводле яго, абавязкам пілёта было праверыць, якія правілы абавязваюць на тэрыторыі Польшчы. Пілёт гэтага не зрабіў, а таму злачынства было наўмысным.
Расейскі пілёт можа падаць на апэляцыю.
ав