Logo Polskiego Radia
Print

У Любліне знойдзеныя тры целы з агнястрэльнымі раненьнямі ў галаву

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.04.2018 18:03
Ахвяры гэта - 72-гадовы мужчына, яго 70-гадовая жонка й іх 38-гадовая дачка.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Любліне знойдзеныя тры целы з агнястрэльнымі раненьнямі ў галаву
Ахвяры гэта - 72-гадовы мужчына, яго 70-гадовая жонка й іх 38-гадовая дачка.
Целы трох чалавек з агнястрэльнымі раненьнямі ў галаву былі знойдзеныя ў адной з кватэраў у Любліне (Lublin) горадзе на ўсходзе Польшчы. Паводле паліцыі, ахвяры гэта: 72-гадовы мужчына, яго 70-гадовая жонка й іх 38-гадовая дачка.
„Шмат сьведчыць пра тое, што 72-гадовы мужчына застрэліў сваю жонку й дачку, а затым зьдзейсьніў самагубства. Гэта можа быць так званы пашыраны суіцыд”, - заявіў Анджэй Фіёлэк (Andrzej Fijołek) з Ваяводзкай камэндатуры паліцыі ў Любліне.
У 72-гадовага мужчыны быў дазвол на ўжываньне й захоўваньне паляўнічай зброі, якая, дарэчы, была знойдзена на месцы трагедыі.
аз

Целы трох чалавек з агнястрэльнымі раненьнямі ў галаву былі знойдзеныя ў адной з кватэраў у Любліне (Lublin), горадзе на ўсходзе Польшчы. Паводле паліцыі, ахвяры гэта: 72-гадовы мужчына, яго 70-гадовая жонка й іх 38-гадовая дачка.

„Шмат сьведчыць пра тое, што 72-гадовы мужчына застрэліў сваю жонку й дачку, а затым зьдзейсьніў самагубства. Гэта можа быць так званы пашыраны суіцыд”, - заявіў Анджэй Фіёлэк (Andrzej Fijołek) з Ваяводзкай камэндатуры паліцыі ў Любліне.

У 72-гадовага мужчыны быў дазвол на ўжываньне й захоўваньне паляўнічай зброі, якая, дарэчы, была знойдзена на месцы трагедыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт