Logo Polskiego Radia
Print

Новы шэф МЗС Польшчы агучыць прыярытэты сваёй паліткі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 15.01.2018 17:21
Пакуль вядомы толькі геаграфія яго бліжэйшых паездак: Сафія, Бэрлін, Нью-Ёрк, Брусэль.
Яцэк Чапутовіч падчас свайго першага замежнага візыту ў Баўгарыю. Яцэк Чапутовіч падчас свайго першага замежнага візыту ў Баўгарыю. PAP/EPA/VASSIL DONEV

У аўторак новапрызначаны міністар замежных справаў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) прадставіць ураду пляны сваёй дзейнасьці на 2018 год. Пакуль міністар трымае прыярытэты зьнешняй палітыкі ў таямніцы.

Журналістам ён агучыў толькі плян замежных паездак на бліжэйшы час. Першы візыт Яцэк Чапутовіч робіць у Баўгарыю, якая з 1 студзеня старшынствуе ў радзе Эўразьвяза. Таксама на гэтым тыдні міністар замежных справаў Польшчы намераны наведаць Бэрлін, каб сустрэцца са сваім нямецкім калегам Зігмарам Габрыэлем.

Затым разам з прэзыдэнтам Анджэем Дудам Яцэк Чапутовіч наведае паседжаньне Рады Бясьпекі ААН у Нью-Ёрку, дзе прыме ўдзел у перамовах наконт абмежаваньня распаўсюджваньня ядзернай зброі ды сытуацыі ў Аўганістане.

А ў панядзелак 22 студзеня міністар замежных справаў Польшчы намераны прыняць удзел у паседжаньні Рады Эўразьвязу ў Брусэлі

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт