Logo Polskiego Radia
Print

Люблінскае ваяводзтва зьбірае грошы на адбудову Алепа

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 17.12.2017 14:47
За два месяцы ўдалося сабраць каля 35 тысячаў эўра – гэтага хопіць, каб адбудаваць 25 кватэраў.
Удзельнікі акцыі "Любліншчына для Сірыі"Удзельнікі акцыі "Любліншчына для Сірыі"lublin.uw.gov.pl

Больш за 150 тысячаў злотых (каля 35 тысячаў эўра) сабралі ў рамках акцыі «Любліншчына для Сірыі» жыхары Люблінскага ваяводзтва на ўсходзе Польшчы. На сабраныя грошы ўдасца адбудаваць 25 кватэраў – заявіў люблінскі ваявода Пшэмыслаў Чарнэк (Przemysław Czarnek).

Вайна ў Сірыі доўжыцца больш за 6 гадоў. У ёй ужо загінулі больш за 345 тысячаў чалавек, у тым ліку 102 тысячы грамадзянскіх асобаў, сярод якіх 19 тысячаў складаюць дзеці. Такую жахлівую статыстыку прыводзіць Сірыйская абсэрваторыя правоў чалавека.

Акцыя «Любліншчына для Сірыі» (Lubelszczyzna dla Syrii) пачалася 2 месяцы таму і працягнецца да сакавіка. Збор грошай быў арганізаваны ў выніку сустрэчы Ібрагіма Аль-Сабаха (Ibrahim Al-Sabbagh) – каталіцкага сьвятара з сірыйскага горада Алепа – з люблінскім ваяводам Пшэмыславам Чарнэкам. Да акцыі можна далучыцца, выслаўшы грошы на банкаўскі рахунак, альбо адправіўшы смс-ку з паведамленьнем RATUJE на польскі нумар 72405.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт