Logo Polskiego Radia
Print

На ўсходняй мяжы Польшчы зьявіцца плот ад дзікоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.12.2017 17:13
Да гэтага часу на тэрыторыі Польшчы выяўлена больш за 100 ачагоў АЧС.
Дзік. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Дзік. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

На паседжаньні 5 сьнежня Рада міністраў Польшчы прыняла праект зьменаў у закон з мэтай барацьбы з інфэкцыйнымі хваробамі жывёл. Так, на ўсходняй мяжы плянуецца пабудаваць плот, які прадухіліць міграцыю дзікоў. Паводле польскіх спэцыялістаў, менавіта за ўсходняй польскай мяжой знаходзіцца пастаянная крыніца вірусу афрыканскай чумы сьвіней (АЧС).

Згодна з папраўкамі, у пытаньні папярэджаньня распаўсюджваньня хваробы мясцовыя органы ўлады й лясныя службы абавязаныя супрацоўнічаць з арандатарамі паляўнічых угодзьдзяў.

Аб плянах пабудаваць на мяжы Польшчы зь Беларусьсю і Ўкраінай агароджы, якая павінна прадухіліць міграцыю дзікоў, паведамлялася на пачатку верасьня.

Афрыканская чума сьвіней зьяўляецца сьмяротнай хваробай у выпадку свіньняў. У Польшчы вірус АЧС зьявіўся ў 2014 годзе ў сьвіней і дзікоў. У выніку эпідэміі для польскіх мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў закрыты доступ на многія рынкі, напрыклад, Кітая.

Да гэтага часу на тэрыторыі Польшчы выяўлена больш за 100 ачагоў АЧС.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт