Б. Шыдла: Эўрапейскія краіны павінны зьмяніць падыход да сыстэмы бясьпекі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
20.08.2017 16:05
Міграцыйная стратэгія Эўрапейскага Зьвязу нясе пагрозу бясьпецы жыхароў кантынэнту.
Віцэ-прэм'ер Бэата Шыдла.Foto: www.polskieradio.pl
Меркаваньнем Бэаты Шыдла, нядаўнія тэракты ў Гішпаніі – гэта чарговы доказ, што эўрапейскія краіны павінны зьмяніць падыход да сыстэмы бясьпекі. Па словах кіраўнічкі польскага ўраду, міграцыйная стратэгія Эўрапейскага Зьвязу, асабліва Нямеччыны, нясе пагрозу бясьпецы жыхароў кантынэнту. Б. Шыдла сказала, што ў яе складваецца ўражаньне, быццам бы эўрапейскія эліты не заўважаюць праблемы або ня ведаюць, як яе вырашыць, або яны мяркуюць, што так ужо будзе ў Эўропе.
Старшыня кабінэту міністраў заявіла, што неабходна прыняць палітыку бясьпекі, якую апрацавалі ўлады Польшчы і Вугоршчыны. Палітычную карэктнасьць трэба хутка памяняць на разумны падыход. Сыстэма разьмеркаваньня імігрантаў сябе не апраўдала, – дадала Б. Шыдла.
ІАР ПР/нг