Logo Polskiego Radia
Print

Пшэмсьль: судзяць хуліганаў, якія напалі на працэсію ўкраінцаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 01.07.2017 13:36
27 чэрвеня мінулага году некалькі дзесяткаў хуліганаў спрабавалі заблякаваць урачыстую працэсію ў памяць аб жаўнерах УНР.
pixabay.com/Public Domain CC0

20 чалавек стануць перад судом за хуліганскія дзеяньні, учыненыя супраць працэсіі грэкакатолікаў і праваслаўных ва ўсходнепольскім горадзе Пшэмысьль. Пракуратура завяршыла сьледзтва па справе інцыдэнту, які адбыўся год таму.

27 чэрвеня мінулага году некалькі дзесяткаў сябраў крайнеправых груповак спрабавалі заблякаваць урачыстую працэсію, якая вырушыла з царквы й накіравалася на ўкраінскія вайсковыя могілкі Пшэмысьля, каб ушанаваць памяць байцоў Украінскай Народнай Рэспублікі, пахаваных там. Адбыліся сутычкі паміж удзельнікамі рэлігійнай працэсіі й хуліганамі.

У выніку 20 чалавек былі абвінавачаныя ў зьнявагах на нацыянальнай глебе, некалькі асобаў былі абвінавачаныя ў нанясеньні пабояў удзельнікам працэсіі. Абвінавачаным пагражае да двух гадоў турмы.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт