Logo Polskiego Radia
Print

Маладой дзяўчыне цяжка застацца сёньня ў Польшчы сухой

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.04.2017 11:29
Па традыцыі хлопцы паліваюць дзеўчын вадой. Чым больш вады, тым больш падабаецца дзяўчына.
PAP/Marcin Bielecki

У Польшчы працягваюць сьвяткаваць Пасху. Сёньня другі дзень сьвятаў, які ў краіне называюць “літым” або мокрым панядзелкам (lany poniedziałek) ад слова “ліць”. Па славянскай народнай традыцыі, у гэты дзень людзі паліваюць адзін аднаго вадой. Гэта сымбалізавала вясеньняе ачышчэньне ад бруду і хвароб, а пазьней таксама ад грахоў.

Па словах этнографа Яніны Скатніцкай, традыцыя паявілася ў 16-ым стагодзьдзі. Спачатку гэта быў магічны абрад, які праводзіўася з мэтаю выклікаць патрэбныя для ўраджаю дажджы.

Калісьці маладыя незамужнія дзеўчыны палівалі вадой хлопцаў, пазьней наадварот маладыя мужчыны пачалі паліваць вадой дзеўчын. Тая дзяўчына, якая засталася сухой у пасхальны панядзелак, адчувала сябе пакрыўджанай, паколькі гэта азначала адсутнасьць зацікаўленьня з боку кавалераў.

А ў мясцовасьці Пшэлевіцэ сёньня адбылася водная бітва пажарнікаў. Група жанчын і мужчын-пажарнікаў палівалі адзін аднаго са шлянгаў (на здымку).

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт