Logo Polskiego Radia
Print

Былы прэм’ер Дональд Туск выкліканы ў пракуратуру

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.03.2017 13:56
Яго дапытаюць у справе супрацы Службы вайсковай контрвыведкі з расейскім ФСБ.
PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Былы прэм’ер Дональд Туск выкліканы ў пракуратуру
Яго дапытаюць у справе супрацы Службы вайсковай контрвыведкі з расейскім ФСБ.
Дональд Туск выкліканы ў Акруговую пракуратуру ў Варшаве ў якасьці сьведкі ў сьледзтве супраць былым кіраўнікам Службы вайсковай конртвыведкі, якія без згоды ўладаў супрацоўнічалі з расейскім ФСБ.
У сьнежні 2016 году стала вядома, што ў справе высунутыя абвінавачаньні былым кіраўнікам СВК Янушу Носку і Пятру Пытэлю. Абвінавачаньні тычацца перавышэньня службовых паўнамоцтваў у выніку супрацы са спэцслужбамі іншай дзяржавы без згоды прэм’ер-міністра.
Паводле парталу niezalezna.pl, сьледчыя вывучаюць, між іншым, візыты расейцаў у сядзібе Службы вайсковай контрвыведкі і дэлегацыю Носка і Пытэля ў Расею. «Паводле сьведак, функцыянэры ФСБ маглі свабодна перамяшчацца па сядзібе вайсковай контрвыведкі, а на службовай стаянцы стаяў іх аўтамабіль, які не правяраўся на наяўнасьць шпіёнскіх прыстасаваньняў. Такіх прывілеяў ня мелі польскія афіцэры падчас візыту ў Расею. Яны знаходзіліся пад сталым назіраньнем і кантролем ФСБ», – піша niezalezna.pl.

Дональд Туск выкліканы ў Акруговую пракуратуру ў Варшаве ў якасьці сьведкі ў сьледзтве супраць былым кіраўнікам Службы вайсковай конртвыведкі, якія без згоды ўладаў супрацоўнічалі з расейскім ФСБ.

У сьнежні 2016 году стала вядома, што ў справе высунутыя абвінавачаньні былым кіраўнікам СВК Янушу Носку і Пятру Пытэлю. Абвінавачаньні тычацца перавышэньня службовых паўнамоцтваў у выніку супрацы са спэцслужбамі іншай дзяржавы без згоды прэм’ер-міністра.

Паводле парталу niezalezna.pl, сьледчыя вывучаюць, між іншым, візыты расейцаў у сядзібе Службы вайсковай контрвыведкі і дэлегацыю Носка і Пытэля ў Расею.

«Паводле сьведак, функцыянэры ФСБ маглі свабодна перамяшчацца па сядзібе вайсковай контрвыведкі, а на службовай стаянцы стаяў іх аўтамабіль, які не правяраўся на наяўнасьць шпіёнскіх прыстасаваньняў. Такіх прывілеяў ня мелі польскія афіцэры падчас візыту ў Расею. Яны знаходзіліся пад сталым назіраньнем і кантролем ФСБ», – піша niezalezna.pl.

Кіраўнік Эўрапейскай рады аднак не прыедзе на праслухоўваньне ў пракуратуру. Прычына – абавязкі ў Эўрапейскім парлямэнце.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт