Памерла найстарэйшая акторка сьвету
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.02.2017 19:50
6 лютага Данута Шафлярска адзначала 102 гады.
Phota:PAP/Paweł Supernak
Польская артыстка Данута Шафлярска (Danuta Szaflarska) нарадзілася 6 лютага 1915 году. 6 лютага яна адзначала 102 гады.
Падчас вайны Данута Шафлярска ўдзельнічала ў Варшаўскім паўстаньні й іграла ў падпольных тэатрах. На тэатральную сцэну і ў кіно вярнулася ў 1946 годзе. Яна зьнялася ў першым пасьляваенным польскім фільме „Дзьве гадзіны”. Пасьля былі дзясяткі роляў у тэатры й кіно, выкладаньне тэатральнага майстэрства маладым артыстам.
Да сёньняшняга дня Данута Шафлярска была найстарэйшай у сьвеце акторкай, якая іграла ў тэатры й кіно.
аз