Logo Polskiego Radia
Print

Варшава: 3 гады турмы за зьдзек над жаўнерамі Арміі Краёвай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.10.2016 14:35
Былога функцыянэра Ваяводзкай установы публічнай бясьпекі прызналі вінаватым у камуністычным злачынстве.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Варшава: 3 гады турмы за зьдзек над жаўнерамі Арміі Краёвай
Акруговы суд у Варшаве прызнаў Юзэфа О., былога функцыянэра Ваяводзкай установы публічнай бясьпекі ў мясцовасьцях Калбушова й Санок, вінаватым у камуністычным злачынстве. Суд прыгаварыў яго да 3 гадоў пазбаўленьня волі.
Суд у Варшаве разглядаў апэляцыю пракурора камісіі, якая займаецца злачынствамі супраць польскаму народу. Суд першай інстанцыя прыгаварыў Юзэфа О. да 2 гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна. Пракурор патрабаваў завастрыць пакараньне.
Акруговы суд у Варшаве пагадзіўся з аргумэнтамі пракурора й прысудзіў былога функцыянэра публічнай бясьпекі да безумоўнага пазбаўленьня волі.
Асуджанаму Юзэфу О. цяпер 89 гадоў. Яго абвінавацілі ў незаконным пазбаўленьні волі двух дзеячаў Арміі Краёвай. Акрамя гэтага асуджаны фізычна й маральна зьдзекаваўся над імі. Падчас допытаў функцыянэр біў дзеячаў АК палкай і вінтоўкай па цэлым целе, ужываў электрычны ток. У выніку насільля затрыманыя прызналіся да злачынстваў, якія насамрэч не зьдзяйсьнялі.

Акруговы суд у Варшаве прызнаў Юзэфа О., былога функцыянэра Ваяводзкай установы публічнай бясьпекі ў мясцовасьцях Калбушова й Санок, вінаватым у камуністычным злачынстве. Суд прыгаварыў яго да 3 гадоў пазбаўленьня волі.

Суд у Варшаве разглядаў апэляцыю пракурора камісіі, якая займаецца злачынствамі супраць польскаму народу. Суд першай інстанцыя прыгаварыў Юзэфа О. да 2 гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна. Пракурор патрабаваў завастрыць пакараньне.Акруговы суд у Варшаве пагадзіўся з аргумэнтамі пракурора й прысудзіў былога функцыянэра публічнай бясьпекі да безумоўнага пазбаўленьня волі.

Асуджанаму Юзэфу О. цяпер 89 гадоў. Яго абвінавацілі ў незаконным пазбаўленьні волі двух дзеячаў Арміі Краёвай. Акрамя гэтага асуджаны фізычна й маральна зьдзекаваўся над імі. Падчас допытаў функцыянэр біў дзеячаў АК палкай і вінтоўкай па цэлым целе, ужываў электрычны ток. У выніку насільля затрыманыя прызналіся да злачынстваў, якія насамрэч не зьдзяйсьнялі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт