Электронныя бальнічныя ўсё больш папулярныя ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
02.02.2016 15:46
Яны, перш за ўсё, эканомяць час лекара, - кажуць экспэрты.
flickr.com
Дзаржаўная Кампанія сацыяльнага страхаваньня (ZUS) атрымала да гэтай пары больш за 13 тысяч электронных бальнічных лісткоў. З пачатку году лекары ў Польшчы могуць выдаваць электронныя пасьведчаньні аб часовай непрацаздольнасьці па стане здароўя.
Прэс-сакратар Аддзелу Дзяржаўнай кампаніі сацыяльнага страхаваньня ў Новым Сончы Анна Мячкоўска лічыць, што гэта вельмі зручна.
Анна Мячкоўска: Выдача такога лістка больш хуткая й простая, чым традыцыйных бальнічных лісткоў. Перш за ўсё хворы не абавязаны, як цяпер, цягам 7-мі дзён перадаць лісток працадаўцы. Працадаўца ўжо ў той жа дзень можа праверыць бальнічны лісток на сваім профілі.
Паводле Анны Мячкоўскай, гэткая магчымасьць таксама эканоміць час лекара.
Дзеля выдачы электроннага бальнічнага лістка працадаўца павінен адкрыць свой профіль на плятформе электронных паслуг Дзяржаўнай кампаніі сацыяльнага страхаваньня.
Традыцыйны бальнічны лісток у папяроўай форме лекары змогуць выдаваць колькі да канца 2017 году.
аз