Рынак марозіва ў Польшчы расьце
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.08.2015 13:38
Аднак пакуль яшчэ палякі спажываюць яго менш, чым скандынавы.
Сярэднестатыстычны паляк спажывае каля 4 літраў марозіва ў год. Для параўнаньня, у Швэцыі, Фінляндыі й Нарвэгіі, то бок у краінах, дзе ўмовы надвор'я яшчэ менш спрыяльныя, спажываньне марозіва перавышае 10 літраў на чалавека.
Тым ня менш, рынак марозіва ў Польшчы хутка расьце, зазначае Ніна Пёнткоўска з дасьледчай фірмы „Nielsen”. Паводле яе, цяпер рынак гэтага ласунку ў Польшчы ацэньваецца на больш чым 1 млрд 600 тыс злотых (400 млн эўра ). Па сутнасьці, на польскім рынку марозіва дамінуюць дзьве катэгорыі: марозіва для неадкладнага спажываньня, напрыклад, эскімо, і сямейнае марозіва, якое прадаецца ў буйных упакоўках.
Марозіва – гэта таксама важная пазыцыя ў зьнешнім гандлі. Кошт яго экспарту складае каля 16% розьнічнага продажу ў краіне.
Марозіва з Польшчы прадаецца ў асноўным у Чэхію, Вугоршчыну, Летуву, Латвію й Эстонію.
аз