Небясьпечны пэдафіл зноў трапіць за краты
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
31.07.2015 15:58
Раней ён адсядзеў 25 гадоў за пэдафілію й забойства чатырох дзяцей.
Пяць гадоў і шэсьць месяцаў пазбаўленьня волі за захоўваньне дзіцячай парнаграфіі, морфінг і карыстаньне нелегальным праграмным забесьпячэньнем у выглядзе папулярных гульняў. Такі прысуд па справе Марыюша Трынкевіча вынес раённы суд у Гастыніне.
Раней суд таксама даў згоду на абнародваньне прозьвішча асуджанага.
Камэнтатары лічаць прысуд даволі сур'ёзным. Тым ня менш, суд узяў пад увагу злачынствы, за якія Трынкевіч быў асуджаны раней і той факт, што ён знаходзіцца ў адмысловай пляцоўцы, як патэнцыйна вельмі небясьпечная для грамадзтва асоба.
Марыюш Трынкевіч адбыў пакараньне 25 гадоў зьняволеньня за пэдафілію й забойства чатырох дзяцей. Больш за год таму, калі высьветлілася, што захоўвае ён больш за 1300 фільмаў і малюнкаў зь дзіцячай парнаграфіяй, яго адправілі ў адмысловую пляцоўку ў Гастыніне.
аз