Авіябудаўнічае прадпрыемства звальняе працаўнікоў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.05.2015 06:12
...бо ня выйграла тэндару на пастаўку верталётаў польскай арміі.
helikopter H225M Caracal, foto: wikipedia
“Reczpospolita” піша пра тое, што авіябудаўнічае прадпрыемства Mielec, якое знаходзіцца на паўднёвым усходзе Польшчы, пачынае звальняць працаўнікоў. Прадпрыемства зьяўляецца ўласнасьцю амэрыканскага канцэрну Sikorsky. Нядаўна Польшча аб’явіла вынікі тэндару на шматмэтавы верталёт для арміі, кошт кантракту – некалькі мільярдаў злотых. Выйграў канцэрн Airbus Helicopters, а прайгралі Sikorsky і AgustaWestland. Прычым два апошнія канцэрны маюць свае прадпрыемствы ў Польшчы. Менавіта Sikorsky спадзяваўся выйграць тэндар і дзеля гэтага трымаў рэзэрвныя магутнасьці на прадпрыемстве. Цяпер яны непатрэбныя й кампанія вырашыла пачаць звальненьні. Паводле неафіцыйнай інфармацыі фірма можа звольніць нават 500 чалавек. Гэта вельмі шмат, бо ў кампаніі працуюць 2100 чалавек. Зазначым, што пасьля таго, як былі агалошаныя вынікі тэндару на верталёт, Sikorsky і AgustaWestland пачалі пратэставаць, аднак пратэсты ня маюць значэньня, бо вынікі канчатковыя й не падлягаюць карэктыроўцы, паведамляе “Reczpospolita”.
вс