Немцы хваляць Туска
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        24.11.2014 16:51
                    
                                 
                
                
                    Дзякуючы яму Польшча зьмянілася ў ЭЗ з аўтсайдэра ў сур’ёзнага партнэра.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Нямецкі тыднёвік „Der Spiegel” вельмі хваліць былога польскага прэм’ера Дональда Туска, які праз тыдзень заступае на пасаду старшыні Эўрапейскай рады. Выданьне падкрэсьлівае, што ў новай ролі яму прыйдзецца шукаць кампрамісы, якія задавольняюць усе краіны ЭЗ. Роля перамоўцы падыходзіць да палітычнага стылю Туска. На думку аўтара тэксту, Туск – гэта падобны тып палітыка, як Ангела Мэркель: праэўрапейскі, прагматычны, схільны да кампрамісу.
„Der Spiegel” піша, што Туск пакідае Польшчу ў ролі пераможцы, якому ўдалося абараніць польскую эканоміку ад крызысу. Дзякуючы яму Польшча зьмянілася ў ЭЗ з аўтсайдэра ў сур’ёзнага партнэра. Яму ўдалося наладзіць добрыя адносіны з Нямеччынай, і таксама ён разумее небясьпеку з боку імпэрскіх памкненьняў Расеі.  
ПР/нг