Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-прэзыдэнт Польскай асацыяцыі боксу арыштаваны

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 04.02.2014 10:47
Учора ўвечары Каціноглю сур'ёзна параніў нажом аднаго з судзьдзяў па боксе Зьбігнева Загродніка


Віцэ-прэзыдэнт Польскай асацыяцыі боксу Мустафа Каціноглю затрыманы паліцыяй у сваёй кватэры.

Учора ўвечары Каціноглю сур'ёзна параніў нажом аднаго з судзьдзяў па боксе Зьбігнева Загродніка. Мужчына жыве, з сур'ёзнай ранаю жывата ён знаходзіцца ў шпіталі.

Як перадае радыёстанцыя RMF.FM, напад на арбітра здарыўся ў панядзелак у сядзібе Польскай асацыяцыі боксу ў Варшаве. Каціноглю нечакана выцягнуў нож, тройчы параніў ахвяру ў жывот, а затым парэзаў яго твар.

Нападнік уцёк зь месца здарэньня. Паранены судзьдзя быў ​​дастаўлены ў шпіталь. Яго жыцьцю няма пагрозы.

Паліцыя затрымала зламысьніка ў ягонай кватэры ў аўторак зранку. Яшчэ сёньня ён можа пачуць абвінавачваньне ў спробе забойства.

эб/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт