Сёньня завяршаецца карнавал
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        12.02.2013 13:38
                    
                                 
                
                
                    Гэта ў каталіцкай традыцыі час ад Калядаў да Вялікага паста, які пачынаецца ў Папяльцовую сераду (заўтра). 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          
Але пакуль не надыйшоў Папялец, людзі сьвяткуюць астаткі, запускі або яшчэ інакш мясапуст. Даўней у Польшчы казалі, што "ў аўторак, у запускі, стаіць д’ябал за дзьвярамі карчмы і запісвае тых, хто выходзіць пасьля поўначы”.
Такім чынам, сёньня апошні дзень, калі можна ладзіць гучныя забавы й есьці тлустыя стравы. Наступныя 40 дзён католікі павінны будуць пасьціцца і большую ўвагу прысьвячаць не забавам, а духоўным справам.
эб