Ярузэльскі ня будзе адказваць перад судом
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.06.2012 17:08
                    
                                 
                
                
                    Экспэрты вырашылі, што былы лідар ПНР з-за дрэннага стану здароўя „хранічна няздольны” ўдзельнічаць судовых працэсах. 
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         
  Генэрал Войцех Ярузэльскі ня будзе адказваць перад судом за ўвядзеньне ў 1981 годзе ваеннага становішча ў ПНР ды забойства некалькіх дзесяткаў чалавек падчас пратэстаў рабочых у Гдыні, Гданьску й Шчэціне ў 1970 годзе. 
Экспэрты вырашылі, што 89-гадовы былы лідар ПНР з-за дрэннага стану здароўя „хранічна няздольны” ўдзельнічаць у абедзьвюх справах, - заявіў прэс-сакратар Варшаўскага суду Войцех Малэк. 
Нагадаем, генэрал Войцех Ярузэльскі ўвёў ваеннае становішча ў Польшчы 13 сьнежня 1981 году. Яно было адмененае 22 ліпеня 1983 году. За гэты час жыцьцё страцілі каля 100 чалавек. Тысячы апазыцыянэраў былі арыштаваныя ці выкінутыя з працы.
Увядзеньне ваеннага становішча азначала увядзеньне камэнданцкай гадзіны, адключэньне тэлефонаў, прыпыненьне выхаду прэсы, забарону страйкаў і дэманстрацыяў ды  дзейнасьці грамадзкіх арганізацыяў, асацыяцыяў і прафсаюзаў.
У сваю чаргу, ў выніку падаўленьня пратэсту рабочых на ўзьбярэжжы ў 1970 годзе загінулі больш за 40 чалавек, звыш тысячы былі раненыя, больш за 3 тысячы затрыманыя.
аз