Logo Polskiego Radia
Print

Шулейка, Костка - 5, Дземідзенка - 10 сутак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2012 15:12
Дземідзенку абвінавацілі ў дробным хуліганстве, Шулейку й Костку ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

/

Суд Маскоўскага раёна Менска разглядаў адміністратыўную справу Міколы Дземідзенкі, затрыманага ўчора вечарам у раёне вуліцы Акрэсьціна, а таксама актывістаў інтэрнэт-супольнасьці „Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” (РПСС) Насты Шулейкі й Міхася Косткі.

Міколу Дземідзенку абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ). Яго справу разглядаў судзьдзя Юры Сезін, які прыгаварыў Міколу да 10 сутак арышту.

У сваю чаргу Насту Шулейку й Міхася Костку абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП РБ), за тое што яны паднялі сьцяг у гандлёвым цэнтры Сталіца.

Абодвум актывістам вынесьлі пакараньне ў 5 сутак адміністратыўнага арышту (судзьдзя Мотыль Тацьцяна).

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт