Logo Polskiego Radia
Print

„Пінскдрэў” - новыя факты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.01.2012 09:56
  • Пінскдрэў.mp3
Ракавое абсталяваньне на „Пінскдрэў” прадала дачка дырэктара.

/

У Берасьцейскім абласным судзе скончыўся разгляд матэрыялаў крымінальнай справы пра выбух на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве „Пінскдрэў”.

Падчас судовых паседжаньняў выявілася цікавая дэталь: „Пінскдрэў” набыў другую лінію па вытворчасьці паліўных гранулаў у нямецкай фірмы, афіцыйным прадстаўніком якой у Беларусі была дачка гендырэктара прадпрыемства.

Паводле экспертызы, выбух адбыўся менавіта праз прададзенае яе фірмаю абсталяваньне.

Цяпер ужо былы гендырэктар Ларан Арыніч зьяўляецца галоўным абвінавачаным па справе пра выбух, але ён яшчэ да пачатку суду зьнік і цяпер абвешчаны ў вышук. Паводле словаў пракурора, дачка Арыніча зараз таксама знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

Нагадаем, трагічная падзея адбылася ў кастрычніку 2010 году. У выніку выбуха на „Пінскдрэве” загінулі 14 рабочых прадпрыемства. Пад судом, акрамя зьніклага Арыніча, знаходзіцца яшчэ 3 чалавекі. Ім прад’яўлена абвінавачаньне ў службовай халатнасьці ды парушэньні правілаў пажарнай бясьпекі. Судовыя спрэчкі, пад час якіх пракурор запатрабуе пакараньне, пройдуць 1 лютага.

Арцём Багданаў, Менск/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт