Logo Polskiego Radia
Print

Суд за адмову здаць адбіткі пальцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.11.2011 17:00
Аляксандар Фядута: я двойчы іх здаваў за мінулы год.

/

Аляксандру Фядуту пагражаюць судом за адмову здаць адбіткі пальцаў. Адміністрацыйны пратакол на вядомага беларускага палітолага й літаратуразнаўцу склалі міліцыянты. Цяпер яму пагражае суд за адмову прайсьці дактыляскапію трэці раз.

„Яны вельмі хочуць атрымаць ад мяне адбіткі маіх пальцаў. Але справа ў тым, што я двойчы іх здаваў за мінулы год. І паколькі ў нас, паводле закону, павінна існаваць адзіная сыстэма дактыляскапічнага ўліку насельніцтва, я лічу, што гэта цалкам дастаткова,” - лічыць Аляксандар Фядута.

Палітоляг зьдзіўляецца, чаму яго адбіткі з чацьвёртага паверху будынка, з аддзела выкананьня пакараньняў Маскоўскага РУУС, ня могуць перадаць на другі паверх, дзе знаходзіцца экспэртны аддзел.

Эўрарадыё/аз



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт