Толькі 6 дэпутатаў прагаласавалі супраць новых правілаў прызыву
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.06.2019 13:15
Палата прадстаўнікоў не ўлічыла 10 тысяч подпісаў грамадзянаў, сабраных ў рэкордны тэрмін.
Фота мае ілюстрацыйны характарfoto: vsr.mil.by
Толькі 6 дэпутатаў прагаласавалі супраць новых правілаў прызыву, чытаем на сайце Белсату.
Учора Палата прадстаўнікоў прагаласавала ў першым чытанні за змены ў заканадаўства аб прызыве. Наперадзе яшчэ другое чытаньне, потым разгляд у Савеце Рэспублікі і подпіс Лукашэнкі. Але, паколькі законапраект урадавы, яго разглядаюць у тэрміновым надзвычайным парадку. Часу да канчатковага зацьвярджэньня мала: хутчэй за ўсё, толькі 10 дзён. А гэта значыць, што восеньскі прызыў пройдзе ўжо паводле новых правілаў.
За адзін дзень пад пэтыцыяй супраць законапраекту падпісалася 10 тысячаў чалавек. Аднак, для Палаты прадстаўнікоў подпісы грамадзянаў, сабраныя ў рэкордны тэрмін, – не аргумэнт.
Пэтыцыю, скіранавую супраць прыняцьця законапраекту, учора падпісалі ажно 10 тысячаў чалавек. Чалец Палаты прадстаўнікоў Ігар Мартынаў пракамэнтаваў гэты факт такім чынам:
«Што такое 10 тысячаў чалавек ад агульнае колькасьці насельніцтва? У мяне іншая інфармацыя. Я ведаю, што [у нас] больш за 40 % тых, хто хоча служыць у войску».
Ігар Мартынаў таксама дадаў, што закон не страшны: маўляў, паступіў ва ўнівэрсытэт пасьля вучэльні, павучыўся два месяцы – вазьмі акадэмічны адпачынак, схадзі ў армію.
У адрозьненьне ад кантрактнага войска, у Беларусі служба ў прызыве ў працоўны стаж не ўваходзіць.
яс