Logo Polskiego Radia
Print

Спартоўцы могуць зарабіць на Эўрапейскіх гульнях

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.06.2019 08:09
Беларускія ўлады агучылі памер грашовай прэміі для спартоўца за перамогу падчас спаборніцтваў у Менску.
Foto: Pixabay.com/CC0

Беларускія пераможцы на Эўрапейскіх гульнях атрымаюць за мэдалі салідныя грошы, піша «Наша Ніва».

Каля 5000 даляраў (10 200 рублёў) атрымаюць спартоўцы за залаты мэдаль. Тыя, хто заваюе срэбра, могуць разьлічваць прыкладна на 3000 даляраў (6 375 рублёў), а тыя, хто возьме бронзу – 2000 даляраў (4 080 рублёў).

Сусьветны рэкорд прынясе яго ўладальніку яшчэ прыкладна 3 тысячы даляраў (6375 рублёў), эўрапейскі – 1900 (3825 рублёў), нацыянальны – 370 даляраў.

Гэта значна менш, чым за мэдалі на Алімпіядзе, але таксама салідныя грошы. Нагадаем, што за залаты мэдаль на Алімпіядзе ў Рыа пераможца атрымліваў 150 тысяч даляраў, за срэбра – 75 тысяч, за бронзу – 50 тысяч.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт