Logo Polskiego Radia
Print

Трамп працягнуў на год санкцыі беларускіх чыноўнікаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.06.2019 08:14
У санкцыйным сьпісе Аляксандар Лукашэнка з сынам і яшчэ 8 службоўцаў.
wikipedia.org/Michael Vadon/CC BY-SA 4.0

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп паведаміў Кангрэсу ЗША пра падаўжэньне на год дзеяньня санкцыяў супраць некаторых беларускіх палітыкаў, паведаміла Радыё «Свабода».

Сваё рашэньне амэрыканскі прэзыдэнт патлумачыў тым, што беларускі чыноўнікі «падрываюць дэмакратычныя працэсы» у краіне, зьвязаныя з палітычнымі рэпрэсіямі, удзельнічаюць у дзяржаўнай карупцыі. Гэтым яны па-ранейшаму ствараюць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бясьпецы і зьнешняй палітыцы Злучаных Штатаў.

Санкцыі ЗША супраць беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў былі ўпершыню ўведзеныя ў 2007 годзе, але ў кастрычніку 2015 году, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, былі часткова скасаваныя: абмежаваньні зьнялі зь фірм.

У санкцыйным сьпісе ЗША застаюцца 10 беларускіх саноўнікаў: Аляксандар Лукашэнка, Віктар Лукашэнка, Лідзія Ярмошына, Віктар Галаванаў, Віктар Шэйман, Дзьмітры Паўлічэнка, Сьцяпан Сухарэнка, Аляксандар Зімоўскі, Уладзімір Навумаў, Натальля Пяткевіч.

Указам для іх блякуецца ўласнасьць і права на ўласнасьць у ЗША, рахункі і магчымасьць фінансавых апэрацыяў. Амэрыканскім кампаніям і прыватным асобам забаронена заключаць дамовы з гэтымі асобамі. Санкцыі «абнаўляюцца» раз на год, папярэдняе распараджэньне дзейнічала да 16 чэрвеня.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт