Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія ваенныя праводзяць інспэкцыю ў Нарвэгіі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.06.2019 16:09
«Мэтай інспэкцыі зьяўляецца праверка ваеннай дзейнасьці, якая належыць папярэдняму паведамленьню ў адпаведнасьці з палажэньнямі Венскага дакумэнта 2011 года».
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com

Беларускія ваенныя праводзяць інспэкцыю ў Нарвэгіі
Беларускія ваенныя ў адпаведнасьці з палажэньнямі Венскага дакумэнта 2011 года аб мерах умацаваньня даверу і бясьпекі з 3 па 7 чэрвеня праводзяць інспэкцыю на тэрыторыі Нарвэгіі, піша беларуская газэта «Звязда».
«Мэтай інспэкцыі зьяўляецца праверка ваеннай дзейнасьці, якая належыць папярэдняму паведамленьню ў адпаведнасьці з палажэньнямі Венскага дакумэнта 2011 года», – адзначылі ў Міністэрстве абароны. Двое прадстаўнікоў беларускай арміі наведаюць на тэрыторыі Нарвэгіі авіябазу і воінскую часьць.
У сваю чаргу ў адпаведнасьці з палажэньнямі Дагавора па адкрытым небе прадстаўнікі Італіі, Фінляндыі і Вугоршчыны правядуць назіральны палёт над тэрыторыямі Беларусі і Расеі. Палёт будзе ажыцьцяўляцца на AН-26, які належыць Вугоршчыне. Мэтай назіральнага палёту зьяўляецца кантроль ваеннай дзейнасьці на тэрыторыях выбраных дзяржаў.


Беларускія ваенныя ў адпаведнасьці з палажэньнямі Венскага дакумэнта 2011 года аб мерах умацаваньня даверу і бясьпекі з 3 па 7 чэрвеня праводзяць інспэкцыю на тэрыторыі Нарвэгіі, піша беларуская газэта «Звязда».

«Мэтай інспэкцыі зьяўляецца праверка ваеннай дзейнасьці, якая належыць папярэдняму паведамленьню ў адпаведнасьці з палажэньнямі Венскага дакумэнта 2011 года», – адзначылі ў Міністэрстве абароны. Двое прадстаўнікоў беларускай арміі наведаюць на тэрыторыі Нарвэгіі авіябазу і воінскую часьць.

У сваю чаргу ў адпаведнасьці з палажэньнямі Дагавора па адкрытым небе прадстаўнікі Італіі, Фінляндыі й Вугоршчыны правядуць назіральны палёт над тэрыторыямі Беларусі й Расеі. Палёт будзе ажыцьцяўляцца на AН-26, які належыць Вугоршчыне. Мэтай назіральнага палёту зьяўляецца кантроль ваеннай дзейнасьці на тэрыторыях абраных дзяржаў.

zviazda.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт