Logo Polskiego Radia
Print

Польскі летнік для бацькоў і дзяцей адбываецца на беразе Нёмана ў Стоўпцах

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.06.2019 12:32
Учора ўдзельнікі прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, а вечарам пераможцам уручылі ўзнагароды.
Нёман каля Бярозаўкі Нёман каля Бярозаўкі commons.wikimedia.org/Szeder László/CC BY-SA 3.0

Непадалёк ад мясцовасьці Стоўпцы ў Менскай вобласьці сёньня завяршаецца турыстычны летнік польскіх арганізацый з цэнтральнай часткі Беларусі. Трохдзённая сустрэча адбылася ў доме адпачынку на рацэ Нёман. Учора ўдзельнікі прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, а вечарам пераможцам уручылі ўзнагароды, – распавядае старшыня менскага аддзелу польскай арганізацыі Macierz Szkolna Марына Рэпкіна.

М. Рэпкіна: У спартыўных спаборніцтвах прымаюць удзел бацькі, дзеці. Усе яны могуць тут сустрэцца ў кампаніі асоб, якія размаўляюць на польскай мове. Гэта вельмі цешыць.

Удзельнікі летніка пражываюць у намётавым гарадку, самі рыхтуюць ежу на палявой кухні, удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах. Ёсьць таксама час на тое, каб пасьпяваць каля вогнішча польскія песьні.

У. Пац/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт