Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ўпершыню зрабілі пламбір з кветкамі валошкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.05.2019 15:02
Выпушчанае спэцыяльна да II Эўрапейскім гульняў, незвычайнае марозіва можна будзе пакаштаваць толькі ў Беларусі.
Марозіва з валошкай і льном.Марозіва з валошкай і льном.

У Беларусі ўпершыню зрабілі пламбір з кветкамі валошкі
Марозіва з пялёсткамі валошкі зьявілася ў Беларусі, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
Дэсэрт пяшчотна-блакітнага колеру ў жытнёвым кубачку ўжо ў продажы. Выпушчанае спэцыяльна да II Эўрапейскім гульняў, незвычайнае марозіва можна будзе пакаштаваць толькі ў Беларусі – экспартаваць яго не плянуюць.
Пялёсткі валошкі ў складзе – не адзіная беларуская фішка: пламбір зьмяшчае насеньне лёну, а кубачак – жытнюю муку. Задумка вытворцаў – стварыць прадукт, паспрабаваўшы які, турыст у літаральным сэнсе адчуе Беларусь на густ.
- Мы даўно заўважылі: простае пытаньне турыста, што незвычайнае можна паспрабаваць у Беларусі, ставіць у тупік нашых людзей, якія з ходу ўспамінаюць хіба што дранікі, – пракамэнтавалі прадстаўнікі кампаніі-вытворцы. – Спадзяемся, што валошкавы пламбір вырашыць праблему: гэта сапраўды смачнае марозіва і ўнікальны прадукт, якога няма ні ў адной іншай краіне сьвету. Па смаку яго наўрад ці пераблытаеш з іншым дэсэртам. Малочная аснова марозіва дапаўняецца кветкава-травяным водарам, а калі здараецца раскусіць зярнятка лёну, адчуваецца салодкі мядова-алейны прысмак.

У Фэйсбуку Павел Белавус піша, што "першы пункт продажаў – крама symbal.by на праспэкце Машэрава, 18 у Менску. Цана 90-грамовай порцыі з першай партыі – 1 рубель 50 капеек".

Мінск-Навіны/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт