Logo Polskiego Radia
Print

Складзкія запасы ў Беларусі растуць сёмы месяц запар

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.04.2019 13:37
Па выніках сакавіка найбольшы ўзровень складзкіх запасаў быў на прадпрыемствах Менска, найменшы – у Гомельскай вобласьці.
pixabay.com/Public Domain CC0

Складзкія запасы ў Беларусі растуць сёмы месяц запар
За сакавік 2019 года запасы гатовай прадукцыі на складах беларускіх прамысловых прадпрыемстваў вырасьлі на 199 млн 300 тыс. руб да 5 млрд 400 тыс. рублёў. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Запасы растуць сёмы месяц запар.
Па выніках сакавіка найбольшы ўзровень складзкіх запасаў быў на прадпрыемствах Менска (91,2% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасьці), найменшы – у Гомельскай вобласьці (40,1%). У цэлым суадносіны запасаў гатовай прадукцыі й сярэднямесячнага абʼёму вытворчасьці ў студзені-сакавіку склалі 65,5% супраць 61,4% у студзені-сакавіку 2018 га.
Самы высокі ўзровень запасаў гатовай прадукцыі ў сакавіку быў у вытворчасьці тэкстылю, адзеньня, вырабаў са скуры й футра (у 3,3 разы вышэй сярэднямесячнага абʼёму вытворчасьці), вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры (у 2,2), асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў (у 2), машын і абсталяваньня (у 1,7).

За сакавік 2019 года запасы гатовай прадукцыі на складах беларускіх прамысловых прадпрыемстваў вырасьлі на 199 млн 300 тыс. руб да 5 млрд 400 тыс. рублёў. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Запасы растуць сёмы месяц запар.

Па выніках сакавіка найбольшы ўзровень складзкіх запасаў быў на прадпрыемствах Менска (91,2% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасьці), найменшы – у Гомельскай вобласьці (40,1%). У цэлым суадносіны запасаў гатовай прадукцыі й сярэднямесячнага абʼёму вытворчасьці ў студзені-сакавіку склалі 65,5% супраць 61,4% у студзені-сакавіку 2018 году.

Самы высокі ўзровень запасаў гатовай прадукцыі ў сакавіку быў у вытворчасьці тэкстылю, адзеньня, вырабаў са скуры й футра (у 3,3 разы вышэй сярэднямесячнага абʼёму вытворчасьці), вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры (у 2,2), асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў (у 2), машын і абсталяваньня (у 1,7).

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт