Logo Polskiego Radia
Print

Аляксандар Лукашэнка адмяніў указ аб лжэпрадпрымальніцкіх структурах

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.04.2019 09:53
Сілавыя структуры называлі яго «магутным рычагом у барацьбе з ухіленьнем ад выплаты падаткаў».
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Аляксандар Лукашэнка адмяніў указ аб лжэпрадпрымальніцкіх структурах
Гэта прадугледжана ўказам № 151, якім зьмяняецца шэраг ранейшых дакумэнтаў, і такім чынам «удасканальваюцца прававыя адносіны ў сфэры падатковага заканадаўства».
Указ № 488 «Аб некаторых мерах па папярэджаньні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў» быў падпісаны кіраўніком дзяржавы 23 кастрычніка 2012 года. Аднак заканадаўчыя нормы, накіраваныя «на забесьпячэньне паўнаты выплаты падаткаў», ужо замацаваны ў Падатковым кодэксе. Таму патрэба ў гэтым указе зьнікла, а ў новай рэдакцыі Падатковага кодэкса зьявіўся мэханізм, які па сутнасьці паўтарае правілы ўказу № 488.
Як адзначае TUT.by, размовы аб адмене адыёзнага для бізнэсу ўказа вяліся з восені мінулага года. Сілавыя структуры называлі яго «магутным рычагом у барацьбе з ухіленьнем ад выплаты падаткаў». Яны перакананыя, што ён «адыграў дысцыплінуючую ролю ў павышэньні празрыстасьці вядзеньня бізнэсу».

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт