Logo Polskiego Radia
Print

Вярхоўны суд не зьмяніў прысуду па «справе Коржыча»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.04.2019 17:14
Апэляцыю падавалі як сяржанты, асуджаныя па гэтай справе, так і маці Аляксандра Коржыча Сьвятлана.
Магіла Аляксандра КоржычаМагіла Аляксандра КоржычаФота: Радыё «Свабода»

Вярхоўны суд не зьмяніў прысуду па «справе Коржыча»
Вярхоўны суд Беларусі пакінуў бязь зьменаў прысуд па «справе Коржыча», вынесены Менскім абласным судом. Разгляд адбываўся 9 красавіка.
Апэляцыю падавалі як сяржанты, асуджаныя па гэтай справе, так і маці Аляксандра Коржыча Сьвятлана.
Паводле прысуду Менскага абласнога суда, Яўген Бараноўскі, Антон Вяжэвіч і Ягор Скуратовіч атрымалі 9, 7 і 6 гадоў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму адпаведна. Яны прасілі зьмякчэньня прысуду.
Сьвятлана Коржыч у сваёй скарзе прасіла суд прысудзіць Яўгену Бараноўскаму да 12 гадоў, Антону Вяжэвічу – 11 гадоў, а Ягору Скуратовічу – 8 гадоў. Аднак суд не задаволіў ніводную з апэляцый.
Пасьля суда Сьвятлана Коржыч заявіла ад імя ўсіх маці, чые сыны загінулі або пацярпелі ў войску: «Усе маці пойдуць да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Качанавай і да Аляксандра Лукашэнкі». Праўда, яна пакуль ня ведае, калі адбудзецца гэты паход.
Цела Аляксандра Коржыча знайшлі ў пятлі ў падвале мэдроты вайсковай часьці 3 кастрычніка 2017 году. Ён правісеў у пятлі тыдзень. У салдата былі зьвязаныя ногі, а на галаву надзетая майка. Расьсьледаваньне гучнай справы доўжылася паўгоду.
19 красавіка 2018 году Сьледчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства калегі. Маці салдата ў гэтую вэрсію ня верыць, а пацярпелыя салдаты кажуць, што ў Аляксандра не было прычын зводзіць рахункі з жыцьцём. Суд па «справе Коржыча» цягнуўся амаль тры месяцы – з 8 жніўня 2018-га.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт