У Гомелі не спыняюць змагацца з дэкрэтам аб "дармаедах"
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
30.03.2019 15:41
Праваабаронца Леанід Судаленка дзеліцца інфармацыяй пра ход судовых працэсаў па справах "дармаедаў".
pixabay.com/Public Domain CC0
Гомельскія праваабаронцы працягваюць змагацца з дэкрэтам аб "дармаедах". На сайце Гомельскай Вясны праваабаронца Леанід Судаленка дзеліцца інфармацыяй пра ход судовых працэсаў па справах аб незаконным уключэньні жыхароў Беларусі ў базы "дармаедаў". Разглядаецца справа Марыі Тарасенкі ды іншых незаконна ўключаных у такія сьпісы сумленных беларусаў.
Людзі павінны ведаць, што рабіць, калі хтосьці атрымаеце паведамленьне пра ўнясеньне яго ў базу "дармаедаў". «Мы хочам прыцягнуць да праблемы дармаедаў як мага больш людзей», – заяўляе Судаленка. На ягоную думку, дэкрэт неканстытуцыйны, з ім можна і трэба змагацца.
gomelspring.org/нг