Туркмэністан накіраваў скаргу на Беларусь у Стакгольмскі арбітраж
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
11.03.2019 15:01
Туркмэністан раней пагражаў, што мае пра намер зьвярнуцца ў міжнародны арбітраж па пытаньнях, зьвязаных з працай Гарлыкскага ГРК, яшчэ ў пачатку лістапада.
Адкрыцьцё Гарлыкскага заводу калійных угнаеньняў.фота: president.gov.by
Туркмэністан накіраваў скаргу на Беларусь у Стакгольмскі арбітраж
Дзяржаўны канцэрн «Туркмэнхімія» зьвярнуўся ў Арбітражны інстытут пры Гандлёвай палаце Стакгольму (Швэцыя) і прадставіў факты невыкананьня ААТ «Белгорхімпрам» сваіх кантрактных абавязкаў па будаўніцтве Гарлыкскага калійнага горна-руднага комплексу. Туркмэністан абгрунтаваў віну беларускай кампаніі і запатрабаваў кампэнсацыі шкоды.
Пра гэта паведаміла выданьне Туркмэністану «Gündogar news».
Паводле выданьня, для вырашэньня ў арбітражы таксама вынесена пытаньне пра тэхніку ААТ «Белгорхімпрам», якая знаходзіцца на тэрыторыі Туркмэністану, у мэтах мінімізацыі шкоды нанесенай эканоміцы краіны.
«Комплекс да гэтага часу не адпавядае ўмовам кантракту, заяўленая падрадчыкам магутнасьць вытворчасьці прадукцыі ў першы год 350 тысяч тонаў, але сёньня не дасягнутая нават на 5 % і туркмэнскі бок нясе значныя страты», гаворыцца ў паведамленьні.
Туркмэністан раней пагражаў, што мае пра намер зьвярнуцца ў міжнародны арбітраж па пытаньнях, зьвязаных з працай Гарлыкскага ГРК, яшчэ ў пачатку лістапада мінулага году.
Дзяржаўны канцэрн «Туркмэнхімія» зьвярнуўся ў Арбітражны інстытут пры Гандлёвай палаце Стакгольму (Швэцыя) і прадставіў факты невыкананьня ААТ «Белгорхімпрам» сваіх кантрактных абавязкаў па будаўніцтве Гарлыкскага калійнага горна-руднага комплексу. Туркмэністан абгрунтаваў віну беларускай кампаніі і запатрабаваў кампэнсацыі шкоды. Пра гэта паведаміла выданьне Туркмэністану «Gündogar news».
Паводле выданьня, для вырашэньня ў арбітражы таксама вынесена пытаньне пра тэхніку ААТ «Белгорхімпрам», якая знаходзіцца на тэрыторыі Туркмэністану, у мэтах мінімізацыі шкоды нанесенай эканоміцы краіны.
«Комплекс да гэтага часу не адпавядае ўмовам кантракту, заяўленая падрадчыкам магутнасьць вытворчасьці прадукцыі ў першы год 350 тысяч тонаў, але сёньня не дасягнутая нават на 5 % і туркмэнскі бок нясе значныя страты», гаворыцца ў паведамленьні.
Туркмэністан раней пагражаў, што мае пра намер зьвярнуцца ў міжнародны арбітраж па пытаньнях, зьвязаных з працай Гарлыкскага ГРК, яшчэ ў пачатку лістапада мінулага году.
belsat.eu/azathabar.com/эж