У Менску адбыліся суды над удзельнікамі акцыі «Свабоду палітвязьням»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
01.03.2019 17:03
Паўла Севярынца павезьлі ў суд Фрунзенскага раёна, астатніх чатырох актывістаў – у суд Цэнтральнага раёна.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
1 сакавіка ў Менску пачаліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі «Свабоду палітвязьням», якая прайшла 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы Менска.Тады на плошчу выйшлі 10 чалавек, каб выказаць падтрымку зьняволеным па палітычных матывах. Яшчэ да пачатку несанкцыянаванай акцыі каля свайго дома быў затрыманы палітык Павел Севярынец. Пасьля акцыі затрымалі Вольгу Нікалайчык і Арцёма Чарняка. На наступны дзень быў затрыманы Леанід Кулакоў, а 28 лютага – Мая Навумава. Ранкам 1 сакавіка стала вядома, што затрыманых вывезьлі з ізалятара на суды.
Паўла Севярынца павезьлі ў суд Фрунзенскага раёна, астатніх чатырох актывістаў – у суд Цэнтральнага раёна. На паседжаньні па адміністрацыйнай справе Севярынца, якое пачалося ў 15.00, забаранілі фота й відэаздымку. Палітыка абвінавачвалі ў парушэньні артыкула 23.34 КаАП, а менавіта ў тым, што заклікаў удзельнічаць у акцыі 26 лютага. У выніку Севярынца прызналі вінаватым і пакаралі 10 суткамі арышту. Маю Навумаву, Леаніда Кулакова й Вольгу Мікалайчык аштрафавалі на 45 базавых велічынь, альбо 1147,5 рубля.
радыё рацыя/вясна/вс