Logo Polskiego Radia
Print

У Менску расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.02.2019 15:13
Удзельная вага такіх прадпрыемстваў перавысіла ўжо 17% і працягвае расьці.
photo: glowimagesphoto: glowimages

Стратных прадпрыемстваў у сталіцы стала больш на 10,9%, чысты прыбытак паменшыўся больш чым на чвэрць.

Паводле інфармацыі галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Менска, колькасьць стратных арганізацый сталіцы ў 2018 годзе ў параўнаньні з 2017-м вырасла на 10,9% – з 238 да 264, а іх удзельная вага – з 15,6% да 17,3%.

Пры гэтым чысты прыбытак сталічных арганізацый паменшыўся на 26,3% і склаў 3 мільярда 36,6 мільёна рублёў. Прыбытак ад падаткаабкладаньня паменшыўся на 21,6%. Затое павялічылася выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў і паслуг менскіх арганізацый на 14,7% і склала, адпаведна, 69 мільярдаў 796 мільёны рублёў.

Паводле БелаПАН/Радыё Свабода/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт