Logo Polskiego Radia
Print

У Менску прадставяць жывапіс Барыса Грабеншчыкова

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.01.2019 16:38
«Карцінам Грабеншчыкова, як і яго песьням, уласьціва ўскладненасьць вобразнай сыстэмы, постмадэрнісцкая гульня з вобразамі.»

Жывапіс Барыса Грабеншчыкова прадставяць у Менску
Першая ў Беларусі пэрсанальная выстава карцін вядомага музыканта, нязьменнага лідэра групы «Акварыум» Барыса Грабеншчыкова адкрыецца 29 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музэі.
Пачынаючы з канца 1980-х яго выстаўкі праходзілі ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Лёндане, Нью-Ёрку. У аснову дэбютнай менскай экспазыцыі пад назвай «Татэмы Зімагораў» увойдзе больш за 30 жывапісных работ апошніх гадоў, некаторыя з іх будуць экспанавацца ўпершыню.
«Карцінам Грабеншчыкова, як і яго песьням, уласьціва ўскладненасьць вобразнай сыстэмы, постмадэрнісцкая гульня з вобразамі. Асаблівую перавагу ён аддае жанру пэйзажа, у якім дзіўным чынам аб’ядноўвае выяўленчую і музычную тканіну: колераплястычнае рашэньне работ набывае пазнавальныя абрысы яго мэлядычных ліній, ствараючы адчуваньне дыфузіі сьвятлопаветранага асяродзьдзя і гуку», – расказалі ў музэі.
Выстаўка будзе працаваць да 10 сакавіка. Яе экспазыцыйны рад будзе падтрыманы інструмэнтальнай музыкай аўтара, створанай спэцыяльна для музэйнага праекта. Дарэчы, вядома, што некаторыя песьні Барыс Грабеншчыкоў запісвае на грошы, атрыманыя ад продажу сваіх карцін. Таму асаблівыя знатакі яго творчасьці пасьля завяршэньня выстаўкі змогуць набыць у аўтара ў свой прыватны збор работу, якая спадабалася.
Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/zhyvapis-barysa-grabenshchykova-pradst/


Першая ў Беларусі пэрсанальная выстава карцін вядомага музыканта, нязьменнага лідэра групы «Акварыум» Барыса Грабеншчыкова адкрыецца 29 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музэі. Пачынаючы з канца 1980-х яго выстаўкі праходзілі ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Лёндане, Нью-Ёрку. У аснову дэбютнай менскай экспазыцыі пад назвай «Татэмы Зімагораў» увойдзе больш за 30 жывапісных работ апошніх гадоў, некаторыя з іх будуць экспанавацца ўпершыню.

«Карцінам Грабеншчыкова, як і яго песьням, уласьціва ўскладненасьць вобразнай сыстэмы, постмадэрнісцкая гульня з вобразамі. Асаблівую перавагу ён аддае жанру пэйзажа, у якім дзіўным чынам аб’ядноўвае выяўленчую і музычную тканіну: колераплястычнае рашэньне работ набывае пазнавальныя абрысы яго мэлядычных ліній, ствараючы адчуваньне дыфузіі сьвятлопаветранага асяродзьдзя і гуку», – расказалі ў музэі.

Выстаўка будзе працаваць да 10 сакавіка. Яе экспазыцыйны рад будзе падтрыманы інструмэнтальнай музыкай аўтара, створанай спэцыяльна для музэйнага праекта. Дарэчы, вядома, што некаторыя песьні Барыс Грабеншчыкоў запісвае на грошы, атрыманыя ад продажу сваіх карцін. Таму асаблівыя знатакі яго творчасьці пасьля завяршэньня выстаўкі змогуць набыць у аўтара ў свой прыватны збор работу, якая спадабалася.

racyja.com/belta.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт