Logo Polskiego Radia
Print

Каляндар турыстычных падзей на 2019 год падрыхтаваны ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.01.2019 16:15
У яго ўвайшло больш за 90 падзей - спартыўныя, музычныя, гастранамічныя й кінафестывалі, форумы і г.д.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каляндар турыстычных падзей на 2019 год падрыхтаваны ў Беларусі
У яго ўвайшло больш за 90 падзей - спартыўныя, музычныя, гастранамічныя й кінафестывалі, форумы і г.д.
Каляндар турыстычных падзей на 2019 год падрыхтаваны ў Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве спорту й турызму.
Сьпіс самых значных мерапрыемстваў у сфэры турызму, заплянаваных у Беларусі ў бягучым годзе, склаў Дэпартамэнт па турызьме Мінспорту разам з абласнымі выканкамамі й Менскім гарвыканкамам. У яго ўвайшло больш за 90 падзей - спартыўныя, музычныя, гастранамічныя й кінафэстывалі, тэатральныя форумы, рыцарскія турніры й многае іншае.
Адной з галоўных падзей году для турыстаў стануць ІІ Эўрапейскія гульні, якія Беларусь будзе прымаць з 21 па 30 чэрвеня. У Менск замежных гасьцей таксама запрашаюць на мерапрыемствы летняга музычна-турыстычнага сэзона ў Верхнім горадзе, музэйнае шоў, праект „Менскі джаз”, міжнародны фэстываль гістарычнай рэканструкцыі, кінафэстываль „Лістапад”, Калядны опэрны форум.
У рэгіёнах таксама арганізуюць мерапрыемствы, якія зацікавяць турыстаў. Напрыклад, музэй-запаведнік „Нясьвіж” запрашае на музычна-тэатралізаваныя квэсты „Тайны й загадкі князёў Радзівілаў”. У Віцебску пройдуць Шагалаўскія чытаньні, у Лепелі арганізуюць фэстываль беларускай міфалёгіі „У госьці да Лепельскага цмока”. Аматарам воднага турызму прапануюць паўдзельнічаць у „Мотальскай рэгаце” ў Берасьцоэйскай вобласьці. Магічнае шоў абяцаюць на фэстывалі фокусьнікаў у Горадні.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт