Logo Polskiego Radia
Print

Страты дзяржаўных беларускіх прадпрыемстваў павялічыліся ў 2,5 разы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.12.2018 11:08
Заводы адпраўляюць працаўнікоў на вымушаны адпачынак.
Зборка трактароўЗборка трактароўradyjo.net/Я.Сьмялоўская

Сума стратаў нерэнтабельных беларускіх прадпрыемстваў у першыя 10 месяцаў года павялічылася ажно ў 2 з паловаю разы. Гэта больш чым мільярд даляраў. Сярод нерэнтабельных– харчовыя, цэмэнтныя, цукровыя і мэталюргічны заводы, Белшына і г.д.

БелАЗ, «Гомсельмаш», МТЗ і МАЗ спынілі станкі, працаўнікоў накіравалі на вымушаныя канікулы. Работнікі «Белкатламашу» не працуюць месяц – да 4-га студзеня.

У аналягічны пэрыяд летась стратнікаў было 340, а сёлета – 391.

Сярэднестатыстычнае прадпрыемства працаўладкоўвае 250 чалавек. Калі абвесьціць банкрутамі палову – 200 стратных прадпрыемстваў, атрымаем 50 тысяч беспрацоўных, якіх няма дзе ўладкаваць.

Беларусь адстае ад лідэраў эканамічнага дабрабыту ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе. Каб дагнаць, да прыкладу, Чэхію, у першыя 10 гадоў мусіць мець 6 % гадавога ВУП і 5% – у наступныя 20 гадоў – падлічылі ў Беларускім эканамічным дасьледча-адукацыйным цэнтры.

Сёлета асноўны эканамічны паказьнік (валавы ўнутраны прадукт, ВУП) – блізкі 3%, налета чакаецца 1,6%, а ў 2020 годзе – мае скласьці 2%.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт