КПЧ ААН пацьвердзіў парушэньне правоў прафсаюзнага актывіста
Праваабаронца Леанід Судаленка: Камітэт ААН задаволіў кожнае патрабаваньне іх скаргі.
У Камітэце ААН па правах чалавека прызналі, што беларуская дзяржава парушыла права сябра Савета прафсаюза РЭП Андрэя Стрыжака на мірны сход і выказваньне меркаваньня, піша „Гомельская вясна”. Пра гэта стала вядома з атрыманага адпаведнага рашэньня, прынятага 8-га лістапада (справа №2260 / 2013 года) на восеньскай, 124-й сэсіі КПЧ ААН.
3 ліпеня 2012 году ў афіцыйны Дзень Незалежнасьці актывіст прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак заявіў у цэнтральнай частцы Рэчыцы мірны сход, падчас якога хацеў зьвярнуць увагу грамадзкасьці й пратэставаць супраць перасьледу незалежнага прафсаюза на „Граніце”.
Мясцовыя чыноўнікі забаранілі прафсаюзьніку публічна казаць пра перасьлед незалежнага прафсаюза. Падача скаргаў у суды выніку не прынесла - судовыя інстанцыі, уключаючы Вярхоўны суд пасьлядоўна адмовіліся прызнаць факт парушэньня правоў беларускага грамадзяніна.
Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае актывістам адстойваць правы на міжнародным узроўні кажа, што Камітэт ААН задаволіў кожнае патрабаваньне іх скаргі.
Апрача таго ў частцы мер агульнага характару Камітэт у рашэньні адзначыў аб неабходнасьці прывядзеньня беларускага заканадаўства ў гэтай частцы й практыкі яго прымяненьня ў адпаведнасьць з патрабаваньнямі Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Акрамя таго, беларускі ўрад абавязаны выплаціць на карысьць актывіста ўсе панесеныя па справе выдаткі, уключаючы кампэнсацыю. Яно таксама абавязана афіцыйна апублікаваць дадзенае рашэньне на рускай і беларускай мовах і на працягу 180 дзён паведаміць Камітэту аб яго выкананьні.
spring96.org/аз