За 5 гадоў зь Беларусі зьехала 50 тыс. лепшых рабочых-будаўнікоў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
23.11.2018 13:17
Саўмін павінен прыняць меры, каб гэтыя людзі працавалі ў беларускіх арганізацыях на тэрыторыі іншых краін, лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
За 5 гадоў зь Беларусі зьехала больш за 50 тыс. лепшых рабочых-будаўнікоў. Гэтую лічбу на сэмінары-нарадзе аб павышэньні эфэктыўнасьці будаўнічай галіны назваў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, для галіны найважнейшыя задачы – спыненьне «сур'ёзнага адтоку спэцыялістаў», якія працаўладкоўваюцца за мяжой. «Чаму там не відаць нашых падрадчыкаў?» – спытаўся ў прысутных кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка ня супраць, каб беларусы працавалі ў замежжы. «Аднак ня толькі на карысьць сваіх семʼяў, але й на карысьць дзяржавы», – сказаў ён. Саўмін павінен прыняць меры, каб гэтыя людзі працавалі ў беларускіх арганізацыях на тэрыторыі іншых краін, лічыць Аляксандр Лукашэнка.
белта/эўрарадыё/вс