Гарадзенскага праваабаронцу будуць судзіць за сход у Сьвіслачы
Яго будуць судзіць паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве).
Адміністрацыйны працэс над гарадзенскім праваабаронцам Віктарам Сазонавам пачнецца ў пятніцу, 23-га лістапада ў Сьвіслацкім раённым судзе, паведаміла „Гарадзенская вясна”.
Нагадаем, што суды ў Сьвіслачы будуць праходзіць за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 27-га кастрычніка. У гэты дзень, традыцыйна, у Сьвіслачы сабраліся актывісты каб ушанаваць памяць паўстанцаў 1863-га году. Людзі ўскладвалі кветкі да магілы Віктара Каліноўскага на сьвіслацкіх могілках, да помнікаў нацыянальным героям у самой Сьвіслачы й Якушоўцы, дзе была сядзіба Каліноўскіх. Запальвалі зьнічкі, распавядалі пра гераічныя падзеі мінулых часоў.
Сам Віктар Сазонаў адзначае, што гэтым годам прысутнічаў у Сьвіслачы як назіральнік і праваабаронца, каб адсачыць дзеяньні ўладаў і сілавікоў, паколькі кожны год апошнім часам удзельнікі гэтай акцыі падвяргаліся перасьледу.
Дарэчы, 15 лістапада ў Сьвіслацкім раённым судзе за ўдзел у мірным сходзе, прымеркаваным да Дня памяці паўстанцаў, асудзілі ўжо Аляксандра Шыліна й грамадзкага актывіста Юрыя Глебіка да штрафу ў памеры 25 базавых велічыняў, а 16 лістапада - грамадзкага актывіста Віктара Пяцельчыца да 10 базавых штрафу.
spring96.org/аз