Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі не хапае 80 тысяч працаўнікоў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.11.2018 17:23
Найбольш напружаная сытуацыя ў Віцебскай вобласьці.
Foto: pixabay.com/CC0

У Беларусі працягвае рэкордна скарачацца колькасьць афіцыйных беспрацоўных. На пачатак лістапада ў краіне налічвалася 14,3 тысячы працанеўладкаваных, паведаміла Міністэрства працы. Гэта на 43,6% менш, чым год таму.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 лістапада склаў 0,3% па краіне. У Віцебскай вобласьці гэты паказчык трымаецца на ўзроўні 0,5%, у Берасьцейскай, Гомельскай, Гарадзенскай і Магілёўскай – 0,4%, у Менскай вобласьці – 0,3%, у Менску – 0,1%.

Аднак фактычны ўзровень беспрацоўя прыкметна вышэй, чым афіцыйны: колькасьць беспрацоўных паводле клясыфікацыі Міжнароднай арганізацыі працы, у трэцім квартале бягучага года склала 240,5 тысячы чалавек.

На пачатак лістапада месяца ў Беларусі было 80,6 тысячы вакансій, год назад – 56,3 тысячы.

Паводле Tut.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт