„Белавія” абвясьціла экспэрымэнтальныя тарыфы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
02.11.2018 16:18
Да 31 сакавіка квіткі будуць прадавацца са зьніжкамі да 75%.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
„Белавія” абвясьціла экспэрымэнтальныя тарыфы
Да 31 сакавіка квіткі будуць прадавацца са зьніжкамі да 75%.
Авіякампанія „Белавія” ўвяла экспэрымэнтальныя тарыфы на палёты. Да 31 сакавіка квіткі будуць прадавацца са зьніжкамі да 75%. Паляцець можна будзе ў Лёндан, Парыж, Мілан, Барсэлёну, Тбілісі, Львоў і іншыя гарады. Кошт квітка ад 35 эўра ў адзін бок.
Тарыфы даступныя з 2 лістапада й толькі на сайце авіякампаніі. Купіць білеты па акцыі можна пры ўмове куплі ня менш чым за 45 дзён да вылету. На сайце тарыфы будуць адлюстроўвацца ў графе „прома”, падсьвечаныя зялёным колерам і пазначаныя фірмовым знакам авіякампаніі — васільком.
У кошт квітка ўваходзіць адна ручная паклажа (8кг) і адзін багаж (23кг). Зьмяненьні й вяртаньне забароненыя. І што важна, купляючы білет у два бакі з перасадкай, вы павінны адзначыцца ў першым аэрапорце, інакш зваротны вылет анулюецца.
euroradio.fm/аз