Менгарвыканкам дазволіў шэсьце ў Лошыцы 4 лістапада
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        30.10.2018 15:27
                    
                                 
                
                
                    Менгарвыканкам дазволіў шэсьце ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Лошыцкім яры 4 лістапада.
                
                
                    
                        
Бел-чырвона-белы сьцяг Беларусі.Photo: Clker-Free-Vector-Images/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          
Менгарвыканкам дазволіў шэсьце ў Лошыцы 4 лістапада
Менгарвыканкам дазволіў шэсьце ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Лошыцкім яры 4 лістапада.
КХП-БНФ атрымала афіцыйны дазвол Менгарвыканкаму на акцыю ў Лошыцкім яры 4 лістапада ў памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, паведаміў выконваючы абавязкі старшыні гэтай партыі ў Беларусі Юрась Беленькі.
Паводле яго, менскія ўлады задаволілі заяўку цалкам. Дазволеная колькасьць удзельнікаў акцыі — да 500 чалавек.
Удзельнікі зьбірацьмуцца з 12.00 да 12.30 на пляцоўцы каля будынку Менскага гарадзкога палацу культуры (вул. Маякоўскага, 129). З 12.30 да 13.00 адбудзецца дэманстрацыя тратуарамі вуліцы Маякоўскага да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры. Час правядзеньня мітынгу — да 15.00.
Паводле гісторыкаў, у 1930-х гадах на так званай Белай дачы ў Лошыцкім яры разьмяшчалася спэцкаманда НКВД, куды дастаўлялі арыштаваных ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Тут жа іх расстрэльвалі.
Шэсьце й мітынг у Лошыцкім яры КХП-БНФ традыцыйна праводзяць праз тыдзень пасьля акцыі ў Курапатах. Сёлета яна адбылася 28 кастрычніка.
svaboda.org/аз
 КХП-БНФ атрымала афіцыйны дазвол Менгарвыканкаму на акцыю ў Лошыцкім яры 4 лістапада ў памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, паведаміў выконваючы абавязкі старшыні гэтай партыі ў Беларусі Юрась Беленькі.
Паводле яго, менскія ўлады задаволілі заяўку цалкам. Дазволеная колькасьць удзельнікаў акцыі — да 500 чалавек.
Удзельнікі зьбіраюцца з 12.00 да 12.30 на пляцоўцы каля будынку Менскага гарадзкога палацу культуры (вул. Маякоўскага, 129). З 12.30 да 13.00 адбудзецца дэманстрацыя тратуарамі вуліцы Маякоўскага да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры. Час правядзеньня мітынгу — да 15.00.
Паводле гісторыкаў, у 1930-х гадах на так званай Белай дачы ў Лошыцкім яры разьмяшчалася спэцкаманда НКВД, куды дастаўлялі арыштаваных ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Тут жа іх расстрэльвалі.
Шэсьце й мітынг у Лошыцкім яры КХП-БНФ традыцыйна праводзяць праз тыдзень пасьля акцыі ў Курапатах. Сёлета яна адбылася 28 кастрычніка.
belapab.by/svaboda.org/аз