Logo Polskiego Radia
Print

Камандзіру роты Коржыча пагражае 6 гадоў зьняволеньня, старшыні – 4 гады

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.10.2018 13:15
Сукавенку й Вірбала абвінавачваюць ва «злоўжываньні ўладай, перавышэньні ўлады ці бязьдзеяньні ўлады» (яны зьдзекаваліся з падначаленых).
Магіла Аляксандра КоржычаМагіла Аляксандра КоржычаФота: Радыё «Свабода»

Камандзіру роты Коржыча пагражае 6 гадоў зьняволеньня, старшыні – 4 гады
Камандзіру роты Коржыча Паўлу Сукавенку пагражае 6 гадоў зьняволеньня, прапаршчыку Артуру Вірбалу – 4 гады з адбыцьцём пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Такія тэрміны для іх запрасіў пракурор. Сукавенку й Вірбала абвінавачваюць ва «злоўжываньні ўладай, перавышэньні ўлады ці бязьдзеяньні ўлады» (яны зьдзекаваліся з падначаленых). Першы прызнаў сваю віну часткова, другі – цалкам. У чацьвер у Менскім абласным судзе, дзе праходзіць гучны працэс, адбываліся спрэчкі бакоў. З апошнім словам абвінавачаныя выступяць 17 кастрычніка.
Старшы лейтэнант Павел Сукавенка камандаваў у Печах ротай, у якой служыў пінчук Аляксандр Коржыч, які загінуў восеньню 2017 года. Прапаршчык Артур Вірбал быў у гэтай роце старшыной. Як вядома, па справе аб гібелі Коржыча праходзіць асобны працэс, фігурантамі якога зьяўляюцца трое сяржантаў. У ім абвешчаны перапынак таксама да 17 кастрычніка.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт