Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь не гатовая да адмены сьмяротнага пакараньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.10.2018 11:43
Пра на пастаянны прадстаўнік Беларусі заявіў на 124-й сэсіі КПЧ ААН у Жэнэве.
Photo: pixabay.com

Беларусь не гатовая да адмены сьмяротнага пакараньня
Пра на пастаянны прадстаўнік Беларусі заявіў на 124-й сэсіі КПЧ ААН у Жэнэве.
Беларусь пакуль не гатовая ратыфікаваць Другі факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэнэве Юрый Амбразевіч 9 кастрычніка на паседжаньні Камітэта ААН па правах чалавека. Другі факультатыўны пратакол да МПГПП накіраваны на адмену сьмяротнага пакараньня.
Амбразевіч адзначыў, што ў рамках Унівэрсальнай пэрыядычнай справаздачы ААН Беларусі было рэкамэндавана ратыфікаваць Другі факультатыўны пратакол. „Мы гэтыя рэкамэндацыі прынялі да ведама, але Беларусь пакуль да гэтага не гатовая, — сказаў Амбразевіч. — Гэта зьвязана з грамадзкай думкай у нашай краіне па пытаньні аб прымяненьні сьмяротнай кары”.
„Аднак мы не адхілілі гэтыя рэкамэндацыі. Мы пакінулі магчымасьць іх разгляду й далучэньня да пратакола ў пэрспэктыве ў разьліку на тое, што грамадзкая думка будзе мяняцца”, - дадаў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэнэве.
Паводле слоў Амбразевіча, апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што прыхільнікаў захаваньня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі ўсё яшчэ больш, чым тых, хто выступае за адмену гэтага віду пакараньня.
8-9 кастрычніка на 124-й сэсіі Камітэта ААН па правах чалавека (КПЧ) Беларусь упершыню за апошнія 20 гадоў прадставіла справаздачу аб выкананьні Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Акрамя афіцыйнай дэлегацыі ў слуханьнях удзельнічаюць беларускія праваабаронцы, якія падрыхтавалі альтэрнатыўны даклад аб выкананьні краінай пакта. У першай палове дня 8 кастрычніка яны прадставілі КПЧ свой даклад.
Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай, якая ўжывае сьмяротнае пакараньне. За апошнія 20 гадоў у краіне было расстраляна больш за 400 асуджаных да вышэйшай меры пакараньня. Толькі адзін з асуджаных памілаваны прэзыдэнтам. Эўрапейскія структуры й міжнародныя праваабарончыя арганізацыі неаднаразова заклікалі ўлады Беларусі да адмены сьмяротнага пакараньня. Адмена сьмяротнага пакараньня зьяўляецца адной з найважнейшых умоў для членства краіны ў Радзе Эўропы.
belapan.by/аз

Беларусь пакуль не гатовая ратыфікаваць Другі факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэнэве Юрый Амбразевіч 9 кастрычніка на паседжаньні Камітэта ААН па правах чалавека. Другі факультатыўны пратакол да МПГПП накіраваны на адмену сьмяротнага пакараньня.

Амбразевіч адзначыў, што ў рамках Унівэрсальнай пэрыядычнай справаздачы ААН Беларусі было рэкамэндавана ратыфікаваць Другі факультатыўны пратакол. „Мы гэтыя рэкамэндацыі прынялі да ведама, але Беларусь пакуль да гэтага не гатовая, — сказаў Амбразевіч. — Гэта зьвязана з грамадзкай думкай у нашай краіне па пытаньні аб прымяненьні сьмяротнай кары”.

„Аднак мы не адхілілі гэтыя рэкамэндацыі. Мы пакінулі магчымасьць іх разгляду й далучэньня да пратакола ў пэрспэктыве ў разьліку на тое, што грамадзкая думка будзе мяняцца”, - дадаў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэнэве.

Паводле слоў Амбразевіча, апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што прыхільнікаў захаваньня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі ўсё яшчэ больш, чым тых, хто выступае за адмену гэтага віду пакараньня.

8-9 кастрычніка на 124-й сэсіі Камітэта ААН па правах чалавека (КПЧ) Беларусь упершыню за апошнія 20 гадоў прадставіла справаздачу аб выкананьні Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Акрамя афіцыйнай дэлегацыі ў слуханьнях удзельнічаюць беларускія праваабаронцы, якія падрыхтавалі альтэрнатыўны даклад аб выкананьні краінай пакта. У першай палове дня 8 кастрычніка яны прадставілі КПЧ свой даклад.

Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай, якая ўжывае сьмяротнае пакараньне. За апошнія 20 гадоў у краіне было расстраляна больш за 400 асуджаных да вышэйшай меры пакараньня. Толькі адзін з асуджаных памілаваны прэзыдэнтам.

Эўрапейскія структуры й міжнародныя праваабарончыя арганізацыі неаднаразова заклікалі ўлады Беларусі да адмены сьмяротнага пакараньня. Адмена сьмяротнага пакараньня зьяўляецца адной з найважнейшых умоў для членства краіны ў Радзе Эўропы.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт