Logo Polskiego Radia
Print

МАЗ пачне зьбіраць мікрааўтобусы й фургоны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.10.2018 16:34
Першым пойдзе ў сэрыйную вытворчасьць пасажырскі мікрааўтобус МАЗ-281.
Мікрааўтобус МАЗ-281Мікрааўтобус МАЗ-281фота: прэс-служба Менскага аўтамабільнага завода

МАЗ пачне зьбіраць мікрааўтобусы й фургоны
Менскі аўтамабільны завод у лістападзе запусьціць у Берасьці першую сэрыйную вытворчасьць мікрааўтобусаў і фургонаў. Машыны будуць арыентаваныя на ўнутраны рынак, распавялі прэс-службе завода
Зборачная вытворчасьць разгорнецца на свабодных плошчах ААТ «Брэстмаш». Для гэтага ўжо выдзелены й падрыхтаваны неабходны ўчастак.
Менскі аўтазавод рэалізуе праект за кошт уласных інвэстыцый.
Першым пойдзе ў сэрыйную вытворчасьць пасажырскі мікрааўтобус МАЗ-281, прататып якога ўжо прайшоў усе неабходныя выпрабаваньні. Даўжыня навінкі складае 6 м, шырыня – 2,1 м, вышыня – 2,8 м, а колавая база – 3,57 м. На заводзе прадугледзелі некалькі варыянтаў салёна – ад грузавога да спэцыяльнага пасажырскага, у якім 16 сядзеньняў без уліку месца кіроўцы.
Акрамя таго, распрацаваны грузавы фургон МАЗ-365022 з суцэльнамэталічным кузавам і інтэграванай у яго рамай. Памеры машыны такія ж, як і ў мікрааўтобуса. Максымальная маса дасягае 4050 кг.

Менскі аўтамабільны завод у лістападзе запусьціць у Берасьці першую сэрыйную вытворчасьць мікрааўтобусаў і фургонаў. Машыны будуць арыентаваныя на ўнутраны рынак, распавялі прэс-службе завода.

Зборачная вытворчасьць разгорнецца на свабодных плошчах ААТ «Брэстмаш». Для гэтага ўжо выдзелены й падрыхтаваны неабходны ўчастак.

Менскі аўтазавод рэалізуе праект за кошт уласных інвэстыцый.

Першым пойдзе ў сэрыйную вытворчасьць пасажырскі мікрааўтобус МАЗ-281, прататып якога ўжо прайшоў усе неабходныя выпрабаваньні. Даўжыня навінкі складае 6 м, шырыня – 2,1 м, вышыня – 2,8 м, а колавая база – 3,57 м. На заводзе прадугледзелі некалькі варыянтаў салёна – ад грузавога да спэцыяльнага пасажырскага, у якім 16 сядзеньняў без уліку месца кіроўцы.

Акрамя таго, распрацаваны грузавы фургон МАЗ-365022 з суцэльнамэталічным кузавам і інтэграванай у яго рамай. Памеры машыны такія ж, як і ў мікрааўтобуса. Максымальная маса дасягае 4050 кг.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт