Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржава адкрые доступ да базы беспрацоўных

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 27.08.2018 14:00
З 1 сьнежня мясцовыя ўлады атрымаюць доступ да базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Мясцовыя ўлады атрымаюць доступ да базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, з 1 сьнежня.

Ужо з 1 верасьня на Адзіным партале электронных паслуг будзе даступна перадача пэрсанальных даных для фарміраваньня базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.

Паслугай змогуць скарыстацца дзяржорганы і іншыя арганізацыі (міністэрствы, "Белдзяржстрах", творчыя саюзы, прыватныя ўстановы адукацыі, аблвыканкамы і Менскі гарвыканкам, іншыя дзяржорганы).

Прадстаўленне з дапамогай агульнадзяржаўнай інфармацыйнай сістэмай (ААІС) доступу да гэтай базы пачнецца з 1 сьнежня. Спажыўцы паслугі па прадстаўленні доступу да базы даных не занятых у эканоміцы — гэта мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы (аблвыканкамы і Менгарвыканкам, гар-, рай-, сель- і пасялковыя выканкамы, адміністрацыі раёнаў у гарадах).

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт