Прафсаюзным лідарам пагражае 5 год зьняволеньня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        17.08.2018 13:00
                    
                                 
                
                
                    У Менску працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць кіраўнікоў РЭП.
                
                
                    
                        
Зьлева направа: Алесь Бяляцкі, Барыс Бухель, Ігар КомлікФота: Spring96.org
                     
                
                
                
               
                
                         У судзе Савецкага раёна Менска 17 жніўня прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгальтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.  Ім прад’яўлена абвінавачваньне па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленьне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Працэс вядзе судзьдзя Марына Фёдарава.
Паводле такога ж артыкула ў 2011 годзе судзілі старшыню праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага. Яго пакаралі 4,5 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці, а вызвалілі праз 3 гады.
Пракурор Ліліяна Літвінюк папрасіла пакараць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка 5 гадамі абмежаваньня свабоды без накіраваньня ў папраўчую ўстанову, канфіскацыяй маёмасьці і забаронай займаць кіруючыя пасады на працягу 5 гадоў.
Дарэчы, на судовым пасяджэньні 15 жніўня высьветлілася, што тэлефонныя размовы абвінавачаных праслухоўваліся нават падчас судовага працэсу. У сувязі з гэтым Генадзь Фядыніч заявіў у судзе, што праслухоўваньне вялося з парушэньнем закона і ня мае юрыдычнай сілы.
Spring96.org/вк