Logo Polskiego Radia
Print

Тых, хто зьбіў Чалага, пакаралі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 13.08.2018 17:30
Менскі суд вынес прыгавор на справе аб зьбіцьці хуліганамі Сяргея Чалага.
Сяргей ЧалыСяргей ЧалыФота: Svaboda.org

Суд Цэнтральнага раёна Менска вынес прысуд па справе аб зьбіцьці эканаміста Сяргея Чалага і яго сябра Анатоля Сакалоўскага.

Нападнік Аляксандар Рублёў атрымаў 3 гады зьняволеньня, Кірыл Доўнар — 3 гады абмежаваньня волі — г. зв. «хіміі».

Пацярпелыя патрабавалі ад падсудных яшчэ і грашовай кампэнсацыі за маральную шкоду: Чалы — 5 тысяч рублёў, Сакалоўскі — 500 рублёў. Суд пастанавіў спагнаць на карысьць Чалага 1 тысячу рублёў і судовыя выдаткі на суму больш за 1 тысячу, на карысьць Сакалоўскага — 250 рублеў.

19 траўня ўначы Сяргея Чалага і яго сябра Анатоля Сакалоўскага зьбілі ў двары дома на вуліцы Леніна ў Менску, за ГУМам. Чалы трапіў у шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам носа. Калі справа атрымала рэзананс, хлопцы, што зьбілі, самі прыйшлі ў міліцыю.

Абвінавачаныя віну прызналі часткова, не згаджаючыся з тым, што ўсё адбылося «з хуліганскіх імкненьняў». Пацярпелыя і нападнікі былі п’яныя.

Абодва абвінавачаныя ў апошнім слове папрасілі прабачэньня, пакаяліся, прасілі таксама не пазбаўляць волі, бо ў кожнага праца, сям’я.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт